#ГІСТОРЫЯ#ПАМЯЦЬ #БУДУЧЫНЯ.BY

Важнае Грамадства

Такую назву носіць абласны праект  да 75-годдзя Вялікай Перамогі, асноўнай мэтай якога з’яўляецца захаванне гістарычнай  памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

У аўтарскую групу праекта ўвайшлі настаўнікі гімназіі №1 горада Дзятлава Алена Радомская і Святлана Кетка.

Праект плануецца рэалізаваць да мая. Яго удзельнікі, навучэнцы 9-11 класаў і ўстановаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, класныя кіраўнікі, куратары вучэбных груп, кіраўнікі школьных музеяў, плённа працуюць з матэрыяламі архіваў, сустракаюцца з відавочцамі і ўдзельнікамі вайны, апытваюць знаёмых, землякоў аб падзеях вайны на тэрыторыі свайго раёна.У працэсе працы над праектам камандам прапанавана больш падрабязна азнаёміцца з гісторыяйіх раёна, сям’ямі і лёсамі людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны праз стварэнне фотаархіва, інтэрв’ю з відавочцамі,вывучэнне гісторыі Халакоста, стварэнне відэаэкскурсій і сцяны памяці. Дзятлаўскі раён у прапанаваным праекце прадстаўляюць вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава.

Іна ВАНЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: