Змены ў правілах палявання

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ўступілі ў сілу наступныя змены і дапаўненні ў правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання:

— пералік паляўнічых жывёл (Дадатак 1 да правілаў палявання) дапоўніўся двума новымі відамі птушак — гогаль і свіязь;

— дазволена здабыча гогаля і свіязя ў вясновым (толькі качараў) і летне-восеньскім сезонах палявання. Тэрміны, спосабы і прылады палявання на качараў гэтых птушак у вясновым сезоне палявання;

— у адпаведнасці са зменамі агульная працягласць вясновага сезона палявання на гусей і качак не можа перавышаць больш за 28 дзён, дазволеных для правядзення ружэйнага палявання на паляўнічых жывёл дадзеных ненарміруемых відаў, за выключэннем палявання па паляўнічай турах.

Алег ТРАФІМЧЫК,

дзяржаўны інспектар Слонімскай міжраённай інспекцыі

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *