Галоўная задача – пасеяць своечасова

Галоўнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На Дзятлаўшчыне завершаны работы па сяўбе ранніх яравых і зернебабовых.

Аб ходзе пасяўной кампаніі ў раёне, задачах, з якімі ўжо давялося справіцца, і задачах, якія цяпер стаяць перад аграрыямі раённых сельгаспрадпрыемстваў, расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Бортнік:

– На мінулым тыдні ва ўсіх раённых сельгаспрадпрыемствах завершаны работы па сяўбе ранніх яравых і зернебабовых культур (усяго засеяна 6970).

Напрыканцы мінулага тыдня некаторыя сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да сяўбы цукровых буракоў і яравога рапсу.

Цукровыя буракі плануецца сеяць у шасці раённых сельгаспрадпрыемствах: КСУП “Русь-Агра”, “Войневічы”, “Дварэц-Агра”, “Жукоўшчына”, “Хвінявічы”, а таксама ААТ “Граніт-Агра” ( усяго 1050 гектараў).

Першымі да гэтай работы прыступілі аграрыі КСУП “Войневічы”, “Жукоўшчына” і ААТ “Граніт-Агра”. Па стане на 13 красавіка, ужо засеяна 132 гектары.

Своечасова і ў поўным аб’ёме на плошчы 50 гектараў з даведзеныямі планамі па сяўбе яравога рапсу справіліся аграрыі ААТ “Граніт-Агра”.

Адзначу, што сяўбу яравога рапсу запланавана ажыццявіць толькі ў гэтым сельгаспрадпрыемстве.

Згодна з запланаваным, у поўным аб’ёме выкананы і работы па падрыхтоўцы глебы пад будучы ўраджай лёну. Сёлета да сяўбы гэтай сельскагаспадарчай культуры  прыступяць  КСУП “Вензавец” (60 гектараў), “Хвінявічы” (60 гектараў), “Войневічы” (60 гектараў), “Дварэц-Агра” (60 гектараў), “Жукоўшчына” (45 гектараў), “Белагурна” (50 гектараў), ААТ “Граніт-Агра” (55 гектараў), ААТ “Дварэцкі льнозавод” (1196 гектараў)

Усе гаспадаркі раёна, якія сёлета сеюць лён -даўгунец, забяспечаны насеннем элітных сартоў, неабходнай колькасцю мінеральных і мікраўгнаенняў, сродкамі абароны раслін і сродкамі індывідуальнай абароны работнікаў. Па стане на 13 красавіка ўжо засеяны 1084 гектары лёну, сяўба вядзецца работнікамі льнозавода і КСУП “Белагурна”.

У бліжэйшых планах сельгаспрадпрыемстваў прыступіць да сяўбы кукурузы. Усяго пасеюць 6130 гектараў гэтай культуры. Сяўбу кукурузы будуць ажыццяўляць усе раённыя сельгаспрадпрыемствы.

Своечасова справіцца з вясенне-пасяўной кампаніяй – задача нумар адзін, якая стаіць перад аграрыямі. У сувязі з гэтым на падтрымку сельгаспрадпрыемствам накіравана адрасная дапамога раённых прадпрыемстваў:  РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, ДРБУ-119, ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, РУП ЖКГ, ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, ААТ “Новаяльнянскі КХП”, ПКП № 26, КУП мелірацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС”.

Акрамя сяўбы, ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах працягваюцца работы па вывазе і ўнясенні арганічных і мінеральных угнаенняў і падрыхтоўцы глебы пад будучы ўраджай, перазалужэнні лугапашавых угоддзяў, ажыццяўляецца падкормка азімых зерневых і азімага рапсу, вядзецца падсеў шматгадовых траў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup