Дзятлава зазелянее новымі дрэвамі

Важнае Грамадства

На Дзятлаўшчыне прайшоў чарговы этап абласной акцыі па азеляненні сваіх населеных пунктаў у межах кампаніі, прымеркаванай да Года малой радзімы.

Сёння да акцыі далучыліся работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна і Дзятлаўскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Удзельнікі кампаніі пасадзілі 50 дрэваў каля Абеліска славы і ў мікрараёне вуліц Навагрудскай, Прытыцкага, Фрунзэ.

– У планах на гэты год – пасадзіць 200 дрэваў і 100 кустоў на тэрыторыі райцэнтра, – расказаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Віктар Дзедуль.
Новыя дэкаратыўныя расліны не першы год набываюць і масава высаджваюць у Дзятлаве. Па словах Віктара Станіслававіча, гэта стала даступным дзякуючы кампенсацыйным выплатам, якія робяць на карысць азелянення райцэнтра арганізацыі горада. Ён зазначыў, што ўжо сёння Дзятлава ў ліку самых “зялёных” райцэнтраў Гродзеншчыны.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: