Як засцерагчыся ад крадзяжоў на пляжы?

Важнае Здарэнні і бяспека

Нярэдкімі сталі крадзяжы і замахі на маёмасць грамадзян у месцах масавага адпачынку, у тым ліку на пляжах.

Засцерагчыся ад пляжных злодзеяў можна, калі прытрымлівацца нескладаных мераў прафілактыкі. Галоўная з іх – калі накіроўваецеся на пляж, не бярыце з сабой каштоўныя рэчы. Найчасцей зламыснікаў могуць прывабліваць мабільныя тэлефоны, планшэты, ноўтбукі, фотаапараты, якія адпачывальнікі пакідаюць без нагляду ў час купання.

Яшчэ адна парада – не кладзіце рэчы ў сябе за спінай, а пакідайце іх у полі зроку. Перад купаннем сумкі і рэчы прыкрыйце пляжным ручніком ці адзеннем. Не спіце на пляжы, бо часта ахвярамі зламыснікаў становяцца тыя, хто дрэмле, прыкрыўшы твар капелюшом ці газетай. Найлепш адпачываць на беразе вадаёма сям’ёй ці кампаніяй: у такім выпадку будзе каму прыглядзець за рэчамі, пакуль вы купаецеся. Аднак не пакідайце сваю маёмасць пад нагдядам незнаёмых людзей, якія могуць скарыстацца такой сітуацыяй. Не ўжывайце алкагольныя напоі і піва, бо так вы станеце лёгкай ахвярай для зламыснікаў. Памятайце, што клапаціцца аб захаванасці маёмасці павінны найперш вы самі.

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup