У аздараўленчым лагеры “Вясенняя акварэлька” Вензавецкага дзіцячага-сада сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прайшоў дзень прысвечаны малой радзіме “ Я вырас тут – і край мне гэты дарагі”.
Менавіта з любові да сваёй малой радзімы пачынаецца любоў да свайго і гэтаму цалкам спрыяе практычная дзейнасць школьнага музея. Так, наведаўшы выставу музея, выхаванцы лагера “Вясенняя акварэлька” папоўнілі веды пра ваеннае мінулае свайго мікрараёна, пра гісторыю стварэння партызанскіх атрадаў, нялёгкае жыццё аднавяскоўцаў у гады вайны і тых жыхарах, якія ўнеслі свой уклад у вызваленне.
Цікавым працягам дня стала краязнаўчая віктарына “Ці ведаеш ты гісторыю роднага краю?”, дзе рабяты змаглі не толькі прадэманстраваць свае веды, але набыць новыя і цікавыя звесткі аб развіцці і станаўленні свайго мікрараёна.
Далей дзень працягнула віртуальнае падарожжа па старонках школьнага блога “На шляху да дабрыні”. Да такога падарожжа неабходна было загадзя падрыхтаваць адно з заданняў прапанаваных на блогу, размясціць яго там жа, а затым прэзентаваць сваю работу астатнім выхаванцам. Такім чынам, віртуальнае падарожжа ператварылася ў сапраўднае міні-даследаванне, якое не толькі дазволіла арганізаваць дасуг дзяцей, але і пашырыла іх кругагляд, веды пра свой край, яго мінулае.
Таццяна РАЖКО,
дырэктар аздараўленчага лагера Вензавецкага дзіцячага-сада сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup