Валейбол. Дзятлаўчанкі зноў перамаглі

Свежыя навіны Спорт і турызм

Прайшоў апошні тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе ў 1-й лізе.

Каманда Дзятлава чарговы матч турніру правяла зноў на выездзе – у Гродне.  Дзятлаўчанкі перамаглі каманду ОСДЮШОР імя Сапегі-04 з лікам 3 : 1 (25:19, 23:25, 25:16, 25:15). Да гэтага ў двух матчах былі пачаргова абыграны каманды Ашмянаў і Ліды – абедзве па 3 : 0

Цяпер каманда Дзятлава — аднаасобны лідар групы “Б” з максімумам ачкоў пасля трох перамог у трох матчах. Першы круг чэмпіянату завяршыўся.

Другі круг пачнецца 21 сакавіка ў Ашмянах.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup