Поўным ходам ідзе пасяўная ў КСУП “Войневічы”

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Як адзначыў галоўны аграном Аляксандр Лахач, у гаспадарцы плануецца пасеяць 220 гектараў пшаніцы, 368 гектараў ячменю, 110 гектараў аўсу, зернебабовыя культуры зоймуць плошчу ў 100 гектараў.

Набыта насенне элітных сартоў, насеннем гаспадарка забяспечана на 100 %. Агульная плошча, адведзеная пад яравыя культуры, у гаспадарцы сёлета складзе 1175 гектараў.

На працягу тыдня завершаны работы па сяўбе ячменю, праведзена падкормка азімых на зялёны корм, на палеткі вывезены арганічныя ўгнаенні, завершана подкормка  шматгадовых траў ва ўрочышчы “Даўгялаўскія горы”, “Сінякова”.

Апошнімі днямі вядуцца работы па сяўбе ячменю сартоў

“Гонар” і “Бровар” ва ўрочышчах “Еўнішкі” і “Грушка”.

Ячмень сеюць з падсевам шматгадовых траў.

Адначасова ва ўрочышчах  “Дубрава” і  “Лугі” вядзецца подкормка мінеральнымі ўгнаеннямі азімых зерневых культур.

На астатніх палях вядуцца работы па культывацыі глебы, унясенні арганічных угнаенняў, падсеву шматгадовых траў.

Пасяўную кампанію зерневых і зернебабовых культур плануюць завяршыць на працягу двух тыдняў, на чарзе – сяўба цукровых буракоў і кукурузы.

Уся сельскагаспадарчая тэхніка ў спраўным стане, працаўнікі настроены бадзёра. Цяпер усе спадзяванні – на добрае надвор’е.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup