Калі чакаць помнік Астрожскаму?

Грамадства Свежыя навіны

Раней мы ўжо пісалі пра конкурс эскізных праектаў помніка Канстанціну Іванавічу Астрожскаму, лепшы з якіх плануецца ўсталяваць у Дзятлаве.

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васіль Шыцько, расказаў, на якой стадыі знаходзіцца праца над помнікам:

‒ Па выніках пасяджэння камісіі па разглядзе конкурсных матэрыялаў, якое адбылося 26 снежня 2019 года, кожнай аўтарскай групе былі вызначаны адпаведныя рэкамендацыі наконт памераў, дэталізаванасці і размяшчэння помніка. Плануецца, што скульптура будзе ўсталявана да 2023 года ‒ 525-годдзя заснавання мястэчка Здзецела, сучаснага Дзятлава.

Цяпер вядзецца праца над “грашовым” пытаннем. Было вырашана, што помнік створаць на дабрачынныя сродкі, а таму трэба вызначыць кошт праекта і адкрыць разліковы рахунак на пералік сродкаў.

Ужо вядома, што заказчыкам стварэння і ўстаноўкі помніка Канстанціну Іванавічу Астрожскаму, згодна з рашэннем райвыканкама, будзе РУП ЖКГ. Пераможцамі, выбранымі шляхам галасавання, з’яўляюцца тры творчыя калектывы: першае месца ‒ у працы скульптара Паўла Лука і архітэктара Алы Мацкевіч, другое ‒ у мастака-скульптара Дзяніса Кандрацьева і архітэктара Юліі Лушчэўскай, трэцяе ‒ у скульптараў Аляксея Сарокіна і Алеся Шацілы, а таксама ў архітэктара Ганны Багаткінай.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup