Аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама заклікае жыхароў Дзятлаўшчыны і іншых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь добраахвотна здаваць зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і прыстасаванні, якія захоўваюцца незаконна.
Міліцыя нагадвае, што за незаконны абарот зброі прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі да дванаццаці гадоў.
Яна не выкарыстоўваецца ў адносінах асобаў, якія добраахвотна здадуць зброю. Таксама такія грамадзяне вызваляюцца і ад адміністрацыйнай адказнасці.
Інфармацыю аб зброі, боепрыпасах, выбуховых рэчывах і прыстасаваннях, якія захоўваюцца незаконна, праваахоўнікі просяць паведамляць па тэлефонах: 102 або 2-13-34 (у аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама) ці тэлефанаваць на нумары: 8-029-3508064, 8-029-5806042. Ананімнасць гарантуецца.
Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup