Дзятлаўчане на фестывалі “Скарбы Гарадзеншчыны”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Свіслачы прайшоў рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гарадзеншчыны”, у якім актыўны ўдзел прынялі дзятлаўчане.

Народны фальклорны калектыў пасёлка Казлоўшчына і народны фальклорны калектыў Жукоўшчынскага дома культуры ўдзельнічалі ў конкурснай праграме фестывалю, народны тэатр-студыя гульні “Прымакі” – у рабоце танцавальна-забаўляльнай пляцоўкі “Кошык весялосці”. На дзятлаўскім падворку майстар-клас па пляценні паясоў прадстаўляла Ларыса Ненартовіч, па лепцы з салёнага цеста – Вольга Жыгала, таксама нашы землякі падрыхтавалі элемент нематэрыяльна-культурнай спадчыны – абрад “Юр’е” (вёска Ахонава).

З фестывалю дзятлаўчане вярнуліся з дыпломам другой ступені ў намінацыі “Лепшая прэзентацыя рэгіянальных строяў”.

Святлана ГРЫШЫНА