У нядзелю, 9 лютага, у Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца канцэрт памяці святога Яна Боска, апекуна моладзі, і святога папы Рымскага Яна Паўла ІІ.
Удзел у канцэрце прыме моладзь дзятлаўскай парафіі і маладыя спевакі з Мінска. Сардэчна запрашаю дзятлаўчан і гасцей горада на мерапрыемства. Пачнецца яно ў 12 гадзін. Правядзём нядзельны дзень з прыемнымі песнямі!
Здзіслаў ПІКУЛА,
ксёндз касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Дзятлава