У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў рамках акцыі “Беларусь помніць” прайшла 13-я ўсеагульная дыктоўка, прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Дыктоўка пачалася з уступнага слова Вольгі Бойка, дырэктара бібліятэкі. Яна прачытала ўрывак верша Генадзя Бураўкіна “Я ведаю” інагадала прысутным пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы.
Для напісання Вольга Бойка прапанавала прысутным урывак з апавядання Васіля Быкава “Незагойная рана”.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup