Самае любімае свята як дарослых, так і дзяцей, вядома ж, Новы год.
У дашкольных групах Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў рамках акцыі “Нашы дзеці” прайшоў навагодні ранішнік для выхаванцаў. Падрыхтоўка пачалася задоўга да наступлення свята. Выхавальнікі з дзецьмі развучвалі вершы, праводзілі гутаркі на тэму Новага года, навагодніх традыцый, музычны кіраўнік развучвала з дзецьмі песні і музычныя гульні. І вось неўзабаве адбылася незабыўная сустрэча дашкольнікаў з Дзедам Марозам і Снягуркай. Дзеці, якія ўдзельнічалі ў ранішніку, пагрузіліся ў свет казкі, нечаканых прыгод, песень, карагодаў, гульняў і сюрпрызаў. Рознакаляровыя гірлянды і ярка ўпрыгожаная елочка прынеслі ім адчуванне цуду. З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі дапамаглі дзецям апынуцца ў чароўным свеце казкі. Выхаванцы змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. Са з’яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і карагодамі вакол ёлкі. У дзяцей у гасцях пабывалі паштальён, Снягурка, Снегавік, Баба Яга, Кікімара. Усе дашкаляты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавы. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Не засталіся ў баку і бацькі, яны былі самымі актыўнымі ўдзельнікамі святочнага прадстаўлення — гэта і падтрымка дзяцей апладысментамі, і падзяка за дастаўленую радасць і добры настрой, і фота на памяць пра свята. Ранішнік дзецям вельмі спадабаўся, даставіў радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый.
Жанна БУДЗЕВИЧ,
намеснік дырэктарапа выхаваўчай рабоце
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup