Важкія перамогі юных лёгкаатлетаў

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

З 3 па 4 студзеня на стадыёне “Нёман” у горадзе Гродне праходзіла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння.

За зборную каманду Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выступілі Вольга Радомская,  Леанід Герасімчык,

Кірыл Емяльянчык, Алена Шапурка, Максім Горбач, Марыя Макарчык, Павел Смірноў.

Сярэбраную перамогу ў асабістым першынстве па бегу на дыстанцыю 60 метраў і бронзу ў бегу на дыстанцыю 150 метраў заваяваў Леанід Герасімчык. Да спаборніцтваў юнага лёкаатлета рыхтуе трэнер-выкладчык Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандр Кучынскі.

Адразу дзве бронзавыя ўзнагароды – у спаборніцтвах па штурханні ядра і бегу на дыстанцыю 60 метраў з бар’ерамі – на рахунку Алены Шапурка. Да спаборніцтваў лёгкаатлетку рыхтуе трэнер-выкладчык раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута.

 

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота прадастаўлена Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup