Для навучэнцаў 8-11 класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшоў круглы стол па тэме “Ганарымся сваімі славутымі землякамі”.
У ім прынялі ўдзел Марыя Белавус, галоўны спецыяліст Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта, і Марына Цілігузава, старшыня пярвічнай арганізацыі “Чырвоны Крыж”.
Мерапрыемства складалася з інфармацыйных блокаў: “Героі Беларусі”, “Прэмія “За духоўнае адраджэнне”, “Дзень беларускай навукі”.
Навучэнцы даведаліся аб людзях, якія былі ўдастоены ганаровага звання “Герой Беларусі”, паразважалі, ці можна здзейсніць подзвіг у наш час.
Пры абмеркаванні пытання “Прэмія “За духоўнае адраджэнне” вучні пагаварылі аб тым, за якія дасягненні можна атрымаць такую высокую ўзнагароду. Было адзначана, што сёння беларускай навуцы адводзіцца ключавая роля ў пабудове эканамічных ведаў і фундамент для гэтага закладзены ў Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцам прапанавалі прыняць удзел у марафоне праектаў “Мы дзейнічаем” і падзяліцца вопытам рэалізацыі сацыяльных праектаў.
Прэс-цэнтр Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup