Санаторная карта. Па здароўе і на адпачынак

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Наколькі дзейсным і актыўным было аздараўленне дзятлаўчан у 2019 годзе, куды будуць пуцёўкі сёлета – пра гэта карэспандэнтка газеты гутарыць з вядучым спецыялістам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Дзятлаўскім раёне Марынай Міклуш.

 

– Нашу размову, Марына Віктараўна, пачнём са статыстыкі: колькі дарослых і дзяцей пабылі на аздараўленні і лячэнні ў санаторыях летась?

– На працягу 2019 годаза кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання прайшлісанаторна-курортнаелячэнне 48 жыхароў нашага раёна, якія самастойна плацяць або за якіх ва ўстаноўленым парадку наймальнікам плацяцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Кошт пуцёўкі кампенсуецца часткова працаўніком, а астатняя сума пагашаецца за кошт сродкаў сацыяльнага страхавання насельніцтва. У складзе арганізаваных груп у дзіцячых рэабілітацыйных цэнтрах нашай краіны прайшлі аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне 374 дзіцяці, якія жывуць на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі. За азначаны частаксама паправілі сваё здароўе 79 дзяцей раёна ў санаторна-курортных арганізацыях Рэспублікі Беларусь і санаторыі “Беларусь” Літоўскай Рэспублікі. Гэта непаўналетнія дзеці працуючых грамадзян, якія самастойна плацяць абоза якіхплацяць наймальнікі абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Яны маюць права на бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне адзін раз на год па заключэнні доктара.

– Адпачынак у летніках для дзяцей дзятлаўчан быў выніковы? Колькі хлопчыкаў і дзяўчынак пабылі там, за які кошт?

– Летам на Дзятлаўшчыне працаваў  21 летнік з дзённым знаходжаннем дзяцей, 14 профільных, 9 кругласутачных летнікаў на базе ўстановаў адукацыі і адзін кругласутачны 18-дзённы летнік на базе дзіцячага санаторыя “Баравічок”. Прайшлі аздараўленне 1315 дзяцей раёна. План па аздараўленні выкананы на 100,4 працэнта. Бацькоўскі ўзнос за пуцёўку складае ў сярэднім 10 працэнтаў кошту пуцёўкі. На кожную пуцёўку дзяржава выдзяляе сродкі на патанненне яе кошту. Таксама некаторыя прадпрыемствы аказваюць матэрыяльную дапамогу на кампенсацыю кошту пуцёвак у летнікі.

– Што прапаноўвалі пенсіянерам летась і на што можна разлічваць сёлета?

– Для пенсіянераў традыцыйна выдзяляліся пуцёўкі ў санаторыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Гэта санаторыі  “Ясельда”, “Беразіна”, “Вяжуці”, “Белая Вежа”. Акрамя названых, былі пуцёўкі і ў санаторыі іншых здраўніц – “Белпрафсаюзкурорт”, “Белаграздраўніца”. На гэты год забеспячэнне застанецца на такім жа ўзроўні.

– Ці мелі пуцёўкі дзеці-інваліды? Якія льготы прадугледжаны для іх?

– У 2019 годзе прайшлі санаторна-курортнае лячэнне 17 дзяцей-інвалідаў. Яны маюць права на штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці супрацьпаказанняў. Калі ёсць заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі пра неабходнасць суправаджэння, то выдзяляюцца пуцёўкі і дзіцяці, і таму, хто яго суправаджае.

– Наколькі актыўна карыстаюцца пуцёўкамі бацькі з дзецьмі?

У санаторна-курортных установах для бацькоў з дзецьмі аздаравіўся 51 чалавек. Дзеці атрымліваюць бясплатна санаторна-курортнае лячэнне. Бацька ці маці (або асоба, якая іх замяняе) уносіць аплату ў памеры 15 працэнтаў кошту пуцёўкі.

Для бацькоў з дзецьмі прапануюццапуцёўкі ў санаторыі беларускіх здраўніц: “Нёман”, “Алеся”, “Парэчча”, “Рассвет”, “Сонейка”. Аднак у жыхароў Дзятлаўшчыны ёсць магчымасць наведваць санаторыі і за межамі Беларусі. Гэта санаторыі “Белоруссия” ў Крыму, “Беларусь” у Сочы і Друскінінкаі, “Белая Русь” у Туапсэ.

– Як з забеспячэннем пуцёўкамі на першы квартал 2020 года? Ёсць жадаючыя адпачываць зімой?

Яшчэ колькі! Выдзелена пуцёвак больш, чым за такі ж перыяд 2019 года. І на сёння ўсе пуцёўкі для ўсіх катэгорый грамадзян забраніраваны.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup