Са святам — Нараджэннем Хрыстовым!

Важнае Свежыя навіны Улада

Сардэчна віншуем усіх праваслаўных жыхароў Дзятлаўскага раёна са светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам, яго заўсёды звязваюць з пачаткам новага жыцця, верай і надзеяй, згодай і міласэрнасцю. Ён умацоўвае імкненне людзей да дабра і свету, падахвочвае да стварэння і маральнага ўдасканалення, да клопату пра бліжняга. Усё гэта — каштоўнасці, адзіныя для ўсіх. Стагоддзямі яны служаць асновай добрасуседства, дружбы і ўзаемаразумення на нашай шматнацыянальнай зямлі.

Свята Нараджэння Хрыстова — гэта, безумоўна, і свята панавання сямейных каштоўнасцяў, самых лепшых чалавечых якасцяў. У гэтыя светлыя дні мы з асаблівай цеплынёй жадаем адзін аднаму любові, дабрабыту і сямейнага шчасця.

У светлае свята Божага Нараджэння жадаем усім міру, спакою, любові і ўзаемаразумення ў кожным доме, душэўнай раўнавагі, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, добрага здароўя. Няхай спраўдзяцца ўсе чаканні і самыя запаветныя мары. Няхай гора і няшчасце абыходзяць бокам вашы дамы. Шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям, родным і блізкім!

 

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт