Праводзіўся прававы прафсаюзны прыём

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 30 студзеня праходзіў прафсаюзны прыём грамадзян.

Па пытаннях, якія тычыліся нормаў заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін, кансультавала Вольга Казакевіч. Яна з’яўляецца прававым інспектарам Гродзенскага абласнога аб’яднаннябанкаўскіх і фінансавых прафсаюзаў. Таксама прынялі ўдзел у прававым прыёме старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, грамадскі інспектар працы Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксей Цітоў, памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна Ірына Забеліна.

Ірына СКРУНДЗЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup