Праваслаўныя песнапенні для дзятлаўчан

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры прайшоў адборачны тур Міжепархіяльнага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Слава ў вышніх Богу”.

У ім прынялі ўдзел харавыя і ансамблевыя калектывы Слонімскага і Дзятлаўскага благачынняў. Удзельнікі фестывалю-конкурсу – 23 пеўчыя групы (160 чалавек) – праславілі народжанае Богадзіця Хрыста духоўнымі спевамі. Музычны ўзровень удзельнікаў ацаніла журы, у склад якога ўвайшлі благачынны цэркваў Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў; клірык Свята-Георгіеўскага храма горада Ліды протаіерэй Дзмітрый Тарарака; дырэктар Лідскай дзіцячай школы мастацтваў, член праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў Алена Спірына; выкладчык Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, член Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь Сяргей Бугасаў.

Лепшыя выканаўцы выступяць на гала-канцэрце, які адбудзецца 8 лютага ў Палацы культуры горада Ліды.

Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup