У гімназіі № 1 горада Дзятлава стартаваў традыцыйны раённы калядны турнір па валейболе.
Удзел у ім прымаюць сем каманд установаў адукацыі раёна: гімназіі № 1, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, Гезгалаўскай, Казлоўшчынскай, Дварэцкай сярэдніх школ, Круцілавіцкага, Хвінявіцкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ.
Павіталі ўдзельнікаў спаборніцтваў і пажадалі ім паспяховай гульні начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус і святар сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Аляксей Сцепановіч.
– Прыемна, што з кожным годам колькасць каманд-удзельніц турніру становіцца большай, – зазначыла Наталля Белаус. – Гэта сведчыць аб тым, што навучэнцы аддаюць перавагу добрым справам: заняткам спортам і далучэнню да здаровага ладу жыцця, у чым іх актыўна падтрымліваюць педагогі.
Аб тым, што кожны чалавек з’яўляецца вобразам і падабенствам Божым, прысутным нагадаў айцец Аляксей. Ён падкрэсліў, што людзям неабходна сачыць за здароўем і чысцінёй душы і цела. Спартыўныя гульні, такія як валейбол, спрыяюць гэтаму, бо дапамагаюць трэніраваць цела, выпрацоўваюць камандны дух, дапамагаюць падтрымліваць адзін аднаго.
Удзельнікі турніру з задавальненнем распачалі спаборніцтвы, іх актыўна падтрымлівалі трэнеры і балельшчыкі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup