31 студзеня 2020 года з 12.30 да 14 гадзін у будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (кабінет № 221) правядзе прамую тэлефонную лінію і прыём жыхароў Дзятлаўскага раёна першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Мікалаевіч Герасімаў.
У час прамой лініі і асабістага прыёму вы можаце паведаміць першаму намесніку Камітэта дзяржаўнага кантролю аб фактах парушэння заканадаўства і выпадках безгаспадарчасці, абмеркаваць работу службовых асобаў мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў. Кожны зварот будзе разгледжаны, выкладзеныя факты атрымаюць аб’ектыўную ацэнку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Звярнуцца на прамую тэлефонную лінію і задаць пытанне можна па тэлефоне: (+ 375 1563) 6-12-51.
Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне: (+ 375 1563) 6-12-51 у працоўныя дні з 8 да 13 гадзін і з 14 да 17 гадзін.
Аляксандр АНДРУЦЭВІЧ,
кіраўнік справамі Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup