Ёлкі  з прыродных матэрыялаў

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», з мэтай прыцягнення ўвагі да праблем дзяцінства і клопаце пра кожнае дзіця ў дзіцячым садку  № 1 г. Дзятлава прайшла выстава сумесных творчых работ дзяцей і дарослых «Ёлачны кірмаш».

Выхаванцы разам з бацькамі праявілі творчасць, фантазію і майстэрства.

Цяпло іх рук можна адчуць, узіраючыся ў кампазіцыі: снегавікі з паперы і ватных дыскаў, гномікі з шышак, ялінак, дубчыкаў, прыроднага матэрыялу. Ёлкі  з прыродных матэрыялаў не толькі ўпрыгожваюць нашу выставу, але і вучаць рабят асноўным правілам беражлівых і эканомных адносін да прыродных рэсурсаў. А ёлачка, упрыгожаная казачнымі персанажамі, зробленых з фетра не проста Навагодняя ёлка, а самая сапраўдная тэатральная шырма для правядзення драматызацыі.

Час, праведзены разам з дзецьмі — самы хвалюючы і незабываемы. Сумеснае творчасць дзяцей і бацькоў умацоўвае дзіцяча-бацькоўскія ўзаемаадносіны, гуртуе сям’ю, робіць яе больш моцнай і дружнай.

 

Святлана ІОДА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці  яслі-сада № 1 г.Дзятлава

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 



Теги: