Акцыя “Нашы дзеці”. Работнікі жылкамунгаса наведалі Дзіцячы дом сямейнага тыпу

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” працягвае крочыць па Дзятлаўшчыне.

4 студзеня хлопцаў і дзяўчынак з Дзіцячага дома сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў наведалі Дзед Мароз і Снягурка з Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Без падарункаў не застаўся ніхто: работнікі жылкамунгаса падарылі дзецям цацкі і салодкія падарункі. Гаспадары дома, у сваю чаргу, уручылі гасцям календары.

Дзеці з задавальненнем разглядалі падарункі, чыталі Дзядулі Марозу вершы, дзякавалі дарослым за цацкі і прысмакі. У канцы свята гаспадары падзякавалі Дзеду Марозу і Снягурцы за візіт, віншаванні, падарункі і запрасілі іх сфатаграфавацца каля навагодняй ёлкі.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: