Як ажыццявіць дзейнасць у сферы аграэкатурызму

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Заканадаўствам устаноўлены тэрмін выплаты збору на ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці і дзейнасці ў сферы аграэкатурызму на 2020 год – не пазней за 28 снежня 2019 года.

У сувязі з тым, што 28 снежня выхадны дзень, тэрмін выплаты пераносіцца на 30 снежня 2019 года. Стаўка збору складае адну базавую велічыню ў каляндарны год, якая вызначаецца на дату яго выплаты – 25,5 рубля.

Дзейнасць у сферы аграэкатурызму

Ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму маюць права фізічныя асобы, якія пастаянна жывуць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і вядуць асабістую падсобную гаспадарку; сельскагаспадарчыя арганізацыі.

Суб’екты аграэкатурызму маюць права аказваць наступныя віды паслуг:

— прадастаўленне пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння турыстаў;

-забеспячэнне іх харчаваннем (як правіла, з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці);

— азнаямленне турыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб’ектамі, народнымі традыцыямі мясцовасці, правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў;

— правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў;

— аказанне паслуг лазняў, саўнаў і душавых;

— катанне на жывёлах (акрамя дзікіх) і гужавым транспарце;

— прадастаўленне інвентара для спорту і адпачынку;

— транспартнае абслугоўванне аграэкатурыстаў.

Рамесніцкая дзейнасць

Рамесніцкая дзейнасць не з’яўляецца прадпрымальніцкай дзейнасцю фізічных асобаў па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асобаў па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах, і накіравана на забеспячэнне бытавых патрэбаў грамадзян.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне ці па тэлефоне 2-42-51.

 

Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўленняпа працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне