Выхоўваем у дзецях дабрыню

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У рамках акцыі «Свет дабрыні» навучэнцы і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Казлоўшчынская сярэдняя школа» наведалі дзяржаўную ўстанову сацыяльнага абслугоўвання «Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», дзе створаны ўсе ўмовы, каб пажылы чалавек адчуваў сябе тут, як дома.

Навучэнцы выступілі перад адзінока пражываючымі людзьмі з агітбрыгадай «Нясём радасць», падарылі сувеніры. Трэба было бачыць радасныя твары гэтых гледачоў, якія ацанілі праяўленую да іх увагу, якая кранула іх да глыбіні душы.

Затым навучэнцы разам з настаўнікамі наведалі выставу работ пажылых людзей і ўбачылі, як яны шыюць, вышываюць, робяць шэдэўры карцін.

«Дрэнна, калі людзі, якія імкнуцца да ўласнага дабрабыту, забываюць аб тым, што жывуць у свеце людзі, пра якіх трэба думаць», — ціха, са слязьмі на вачах, прамовіў адзін з хлопцаў.

Імгненне дабрыні ў гэты дзень стала і для дзяцей, і для дарослых светам дабрыні.

І.ЛАМАКА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Казлоўшчынскай сярэдняй школы