У аграгарадку Хвінявічы Дзятлаўскага раёна адбыўся апошні ў гэтым годзе сельскі сход.
Да пачатку мерапрыемства жадаючыя маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю ад Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ.
Мерапрыемства пачалося з выступлення старшыні Парэцкага сельсавета Аляксандра Ядэйкі. Ён нагадаў прысутным аб пажары, які адбыўсяў вёсцы Руда Яварская,і заклікаў грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі. Старшыня расказаў прысутным аб рабоце назіральных камісій, а таксама засяродзіў увагу на важнасці ўстаноўкі ў доме аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык пазнаёміў прысутных са статыстыкай пажараў, якія адбыліся ў раёне, падрабязна спыніўся на правілах паводзінаў на вадаёмах у зімовы перыяд, расказаў аб правілах выкарыстання піратэхнікі. У час выступлення адбылася тэматычная прэзентацыя.
Аб сямейным дабрабыце і стварэнні належных умоваў для пражывання непаўналетніх расказала метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Даргевіч.
З правіламі бяспекі карыстання газам пазнаёміў прысутных галоўны інжынер Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Сяргей Тухто, які звярнуў увагу на неабходнасць своечасовай замены газавага абсталявання.
Завяршыўся сход канцэртнай праграмай, якую падрыхтаваў сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС