Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” далучыліся кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт Дзятлаўскага філіяла абласнога спажывецкага таварыства.
19 снежня ў зале рэстарана “Ліпічанка” праводзіўся святочны ранішнік для дзяцей працаўнікоў райспажыўтаварыства. На яго сабралася каля паўсотні хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзядуля Мароз, Снягурка і роставая лялька Буба з Цэнтра культуры і народнай творчасці праводзілі з дзятвой конкурсы, гульні, разыгрывалі прызы, весялілі і забаўлялі, як кажуць, па поўнай праграме.
Напрыканцы ранішніка дзеці атрымалі падарункі. Іх набыў для дзяцей працаўнікоў гандлёвага прадпрыемства прафсаюзны камітэт.
Вольга РАГАЧОВА,
началькік аддзела кадраў райспажыўтаварыства