У снежні ў спартыўнай зале сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшло адкрытае першынство Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па шматбор’і сярод юнакоў і дзяўчат 6-7 класаў.
У праграму спаборніцтваў увайшлі такія дысцыпліны, як бег на дыстанцыю 30 метраў, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча з-за галавы.
Пераможцам першынства па шматбор’ю сярод юнакоў сёмых класаў прызнаны Дзмітрый Коска, другое месца – у Арцёма Губко, бронза – у Сяргея Беняса.
Сярод юнакоў шостых класаў пераможцам прызнаны Павел Гурскі, другое месца – у Дзмітрыя Ранцэвіча.
Сярод дзяўчат сёмых класаў пераможцай спаборніцтваў стала Ганна Берасневіч, другое месца – у Веранікі Сідорчык, бронзавая ўзнагарода – у Ілоны Ламака.
Напрыканцы спартыўнай сустрэчы пераможцы і прызёры першынства па шматбор’і былі ўзнагароджаны граматамі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
У рамках Сусветнага дня футбола на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшлі сяброўскія матчавыя сустрэчы па футболе сярод юнакоў 2005 года нараджэння і маладзейшых.
Напрыканцы футбольных баталій усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Кацярына СКРАБУК,
інструктар-метадыст Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы