14 лістапада ў Гродзенскай вобласці праводзіцца абласны Дзень аховы працы “Працоўная і вытворчая дысцыпліна – аснова бяспекі працы”.
У гэты дзень у арганізацыях Дзятлаўскага раёна будуць праходзіць мерапрыемствы, якія прадугледжваюць праверку стану бяспекі на працоўных месцах, гутаркі па ахове працы і працоўным заканадаўстве з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў, прафсаюзнага актыву.
Ахова працы пачынаецца са свядомага стаўлення кожнага чалавека да сваёй уласнай бяспекі на вытворчасці.Арганізацыя і правядзенне дзён аховы працы – гэта дадатковая магчымасць падкрэсліць важнасць пытанняў аховы працы, неабходнасць вырашэння праблем, якія ёсць у гэтай сферы дзейнасці.
Мабыць, кожны працадаўца, які ажыццяўляе сваю гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі нашага раёна, прызнае прыярытэт захавання жыцця і здароўя работнікаў. Толькі ў гэтым выпадку праца стане бяспечнай, а прафесійная рызыка звядзецца да мінімуму.
Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўленняпа працы, занятасцii сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама