Выхаванне культуры працы праз Тыдзень працоўнага навучання

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Актывізацыя пазакласнай дзейнасці па працоўнаму навучанню абуджае і падтрымлівае ў вучняў не толькі цікавасць да прадмета, але і жаданне займацца дадаткова.

Адной з форм пазакласнай работы па прадмеце з’яуляецца тыдзень працоўнага навучання.

Правядзенне школьных прадметных тыдняў у многіх стала традыцыяй. Хочацца прапанаваць калегам свой вопыт правядзення тыдня працоўнага навучання ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе.

Тыдзень працы прайшоў пад дэвізам “Праца – справа гонару, будзь у працы на першым месцы”.

У час правядзення тыдня прайшлі адкрытыя ўрокі, майстар – класы, дзе вучні паказалі свае веды па прадмеце, а настаўнікі працы прадэманстравалі сваё майстэрства і талент. Усе мерапрыемствы былі падзелены на катэгорыі: агульныя (усе жадаючыя), класныя (удзельнікі класа або каманды), пазнавальныя і забаўляльныя (праводзіліся на перапынках). Змест усіх мерапрыемстваў адпавядаў праграмнаму матэрыялу. Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў улічваліся ўзроставыя асаблівасці вучняў.

Сваю выставу пад назвай “Кожны вучань і бацька па — свойму здольныя” зрабілі вучні 5-11 класаў. Уся выстава была эстэтычна упрыгожана і прадстаўлена ў двух напрамках: “Нам засталася спадчына” і “Дары восені ў беларускім кошыку”.

Адным з агульных мерапрыемстваў, якія праходзілі ў шосты школьны дзень, была акцыя: «Чысты лес». Яе сумесна з леснікамі Казлоўшчынскага лясніцтва правялі навучэнцы 8, 10 класаў. Яны ачысцілі ад смецця частку ляснога масіву і дарожных ўзбочын. Усё сабранае было ўтылізавана. Вучні іншых класаў прынялі ўдзел у акцыі «Школа-тэрыторыя чысціні» ( 5-11 класы). Тэрыторыя школы была прыбраная ад лістоты і смецця. Вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў зборы другаснай сыравіны.

На працягу ўсяго тыдня праходзілі класныя мерапрыемствы для 6-7 класаў: «Знаўцы працоўнага навучання», конкурсы «Лепшая швачка» і «Лепшы сталяр» для 9 класаў, выпуск калажоў і газет «Беларуская культура» і конкурс на лепшы рэцэпт прыгатавання беларускай стравы для 5-11 класаў. У конкурснай праграме «Знаўцы працоўнага навучання» прынялі ўдзел 2 каманды (з кожнага класа па 6 вучняў). Самымі актыўнымі і ўважлівымі былі вучні 7-ых класаў. Яны паказалі свае веды і майстэрства па прадмеце. У конкурсах “Лепшая швачка” і “ Лепшы сталяр “, якія праводзіліся для вучняў 9 класаў, пераможцамі сталі Аксана Сербін  і Ілья Дубовік . Заданні былі не складанымі і цікавымі. Большая ўвага адводзілася выкананню практычнай часткі. Вучні 9 і 11 класаў паказалі майстар-клас па завязванню мужчынскіх гальштукаў і жаночых шалікаў. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у гэтым майстар-класе.

Цімураўскія і валанцёрскія атрады школы правялі акцыю “Добразычлівае сэрца” (аказалі дапамогу ветэранам, адзінокім пажылым людзям).

Падводзячы вынікі мінулага тыдня, можна адзначыць, што ўсе мерапрыемствы, якія былі праведзены ў гэты час, спрыялі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, развівалі ў дзяцей цікавасць да прадмета працоўнага навучання. Правядзенне прадметнага тыдня суправаджалася разнастайнай нагляднай інфармацыяй. Пастаўленыя задачы ў ходзе правядзення тыдня рэалізаваны цалкам.

 

Рамуальда ДОБЫШ,
настаўніца абслуговай працы Казлоўшчынскай сярэдняй школы