У Дварэцкай сярэдняй школе прайшла антынаркатычная акцыя

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дварэцкай сярэдняй школе прайшла антынаркатычная акцыя “Місія – жыць”.

Перад навучэнцамі школы выступіў інспектар ІСН Дзятлаўскага РАУС, які паведаміў дзецям пра недапушчальнасць ужывання алкагольных напояў, піва, цыгарэт, наркатычных і псіхатропных рэчываў, аб знаходжанні ў цёмны час сутак на вуліцы без догляду бацькоў.

Члены валанцёрскага атрада 9 класа «ААН: Атрад асобага назначэння» і члены антынаркатычнага атрада «Век» прынялі ўдзел у PR-акцыі «Я – за мір без наркотыкаў. Ты – са мной?» сярод моладзі і жыхароў аг. Дварэц.

Педагог сацыяльны Сяргей Віктаравіча Каско расказаў вучням 8-11 класаў пра “Адказнасць за незаконны абарот насваю і шкодныя наступствы яго ўжывання”. Школьнікі праглядзелі відэаролікі па прафілактыцы наркаманіі.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар