Першынство Гродзенскай вобласці па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2007 гадоў нараджэння прайшло ў горадзе Гродне.
За зборную каманду Дзятлаўскага раёна выступілі Кірыл Раёнак, Дзмітрый Якшэвіч, Карына Тадарэнка, Дар’я Балакір,
Марына Тадарэнка, Мілана Балакір, Анастасія Штэйзель.
Першае месца ў вагавой катэгорыі да 39 кілаграмаў заняла навучэнка Жукоўшчынскага д/с-БШ Марына Тадарэнка.
Рыхтуе да спаборніцтваў зборную каманду раёна трэнер-выкладчык ДЮСШ Віктар Шалесны.
Кацярына СКРАБУК,
інструктар-метадыст Дзятлаўскай ДЮСШ