Падлік галасоў на Ленінскім выбарчым участку № 10

Грамадства Свежыя навіны

17 лістапада на Дзятлаўшчыне праходзяць выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Галасаванне праводзілася на 24 выбарчых участках. За яго ходам сачылі назіральнікі ад ОБСЕ, СНД, назіральнікі ад грамадскіх, ветэранскіх арганізацый, прафсаюзаў, Чырвонага Крыжа, працоўных калектываў.

У 8 гадзін вечара выбарчыя ўчасткі для галасавання закрыліся, і камісіі прыступілі да падліку бюлетэняў. Вынікі выбарчай кампаніі стануць вядомыя бліжэйшым часам.

Ірына СКРУНДЗЬ



Теги: