Дзятлаўчане паедуць на “Дажынкі”

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

23 лістапада ў Смаргоні будзе праводзіцца абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019” – свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

У ім прымуць актыўны ўдзел дзятлаўчане.

Лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна паўдзельнічаюць у святочным шэсці “Шлях да хлеба” і ўрачыстай цырымоніі шанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны “Слава табе, хлебароб!”.

Жыхароў Смаргоні і гасцей свята запросіць дзятлаўскі падворак “Скарбы малой радзімы”, дзе можна будзе пазнаёміцца з адметнасцямі нашай мясцовасці, набыткамі і майстэрствам яе жыхароў. Пра сябе “раскажуць” Дварэцкі льнозавод, Дзятлаўскі сыраробны завод, лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, ААТ “Граніт-Агра”, лясгас, санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”, установы культуры.

У вялікай канцэртнай праграме вядучых калектываў прынёманскага краю выступіцьансамбль народнай песні і музыкі “Ятранка”. На дзіцячай пляцоўцы пад назвай “Краіна цудаў і забаваў” будзе ладзіць праграму ўзорны тэатр гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Лепшыя работы дзятлаўскіх майстроў будуць прадстаўлены на выставе дэкаратыўна-прыкладнойтворчасці “ Беларускія дзівосы” ў гарадскім парку Смаргоні.

Акрамя гэтага, пад брэндам “Сырная страна” дзятлаўчане наладзяць дэгустацыю і продаж сырнай прадукцыі. А сельгаспрадпрыемствы – пераможцы раённага конкурсу – паўдзельнічаюць у выставе-конкурсе на самую вялікую агародніну “Дары зямелькі беларускай”.

“Дажынкі-2019” пачнуцца ў 10 гадзін і будуць доўжыцца да позняга вечара. Арганізатары запрашаюць на свята ўсіх!

Рэдакцыя “Перамогі” мяркуе праз сацыяльныя сеткі, сайт газеты і на старонках выдання падрабязна расказаць пра мерапрыемства.

 

Іна ЯЎСЕЙЧЫК