Ці працуюць катлы без электрычнасці?

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Надзейнасць і якасць электразабеспячэння з’яўляюцца важнымі складнікамі камфортных бытавых умоваў.

 

Сёння ўсё больш прыватных домаўладальнікаў і жыхароў кватэр сталі выкарыстоўваць у сістэме індывідуальнага ацяплення катлы, якія ўключаюцца ў электрычную сетку. Большасць катлоў ацяплення могуць безаварыйна працаваць толькі пры ўмовах бесперабойнага і якаснага электразабеспячэння. Пры збоях у энергасетках такое абсталяванне проста перастае працаваць.

Катлы, якія ўключаюцца ў электрычную сетку, абавязкова маюць сістэму аўтаматычнага адключэння пры адсутнасці напружання ў сетцы і аўтазапуску пры аднаўленні падачы электраэнергіі. Для бяспечнай і надзейнай работы ацяпляльных катлоў розных канструкцый і вытворцаў неабходна выкарыстоўваць крыніцы бесперабойнага сілкавання, аўтаномныя электрагенератары. Аднак варта мець на ўвазе, што крыніца бесперабойнага сілкавання разлічана на непрацяглы час працы. Для больш працяглага электразабеспячэння варта ўжываць бензінавыя або дызельныя электрагенератары пры ўмове іх падключэння спецыялістамі з захаваннем патрабаванняў нарматыўных прававых актаў.

 

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС