Наталля Лішык:
– Галасую датэрмінова, бо для мяне так зручней: жыву ў вёсцы Савічы, працую ў Дзятлаве, прыпісана да Плябанавіцкага ўчастка для галасавання № 14. Сёлета ён знаходзіцца ў будынку Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна па вуліцы Кастрычніцкай. Гэта якраз мне па дарозе, таму зайшла прагаласаваць у канцы рабочага дня. Цяпер у нядзелю, у галоўны дзень выбараў, змагу застацца дома і не ісці пешшу некалькі кіламетраў да райцэнтра. Лічу, што датэрміновае галасаванне дае дадатковыя магчымасці для выбаршчыкаў зручна планаваць свой час. А ад нашай з вамі актыўнасці на выбарах залежыць будучыня краіны.
Надзея Мацюкевіч:
Удзельнічаць у галасаванні буду датэрмінова, паколькі чакаю сваіх дзяцей і ўнукаў нядзельным днём у госці. Буду рыхтавацца да сустрэчы, бо бачымся ж з імі не так часта. У дарослых — праца, клопаты, а ў дзяўчат-унучак – вучоба. А хочацца ж і пачаставаць іх, і пагаманіць, і з’ездзіць разам у вёску праведаць іншых сваякоў. Так што нядзельным днём будуць у мяне прыемныя клопаты.