Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта звяртае ўвагу жыхароў Дзятлаўшчыны на новы від злачынстваў у сацыяльных сетках “ВКонтакте” і “Аднакласнікі”.
Цяпер расследуюцца крымінальныя справы па артыкулах 349 “несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі” і 212 “крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Устаноўлена, што злачынцы заходзяць на старонкі людзей, скачваюць іх фотаздымкі і ствараюць дакладныя копіі старонак з асабістымі данымі карыстальнікаў. Затым зламыснікі заходзяць да іх сяброў і просяць дапамогі: да заўтра скінуць пэўную суму на картку або тэлефон.
Не верце такім просьбам, абавязкова звязвайцеся з сябрамі і ўдакладняйце інфармацыю, папярэдзьце аб магчымых падманах усіх сваіх сяброў.
Максім ЛІТАВАР,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта