Адпачынак у лагеры “Усмешка”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У час школьных канікул у Раготнаўскім дзіцячым садзе-базавай школе заўсёды працуе аздараўленчы лагер “Усмешка”.

Ужо нават ніхто і не прыпомніць, хто першы прапанаваў такую ласкавую назву, адно толькі вядома: яна моцна замацавалася.

Калі пачынаюцца канікулы, жыхары аграгарадка , праходзячы міма школы, бачаць ярка ўпрыгожаныя вокны, якія ззяюць рознакаляровасцю літар і кветак, ствараюць добры настрой, ўпэўненасць у тым, што самае цэннае – гэта жыццё.

Вось так было і на гэтых восеньскіх канікулах. Зноў гасцінна распахнуў свае дзверы наш любімы лагер «Усмешка». Дзеля таго, каб ён адпавядаў сваёй назве, усе вельмі стараліся. Творча, з фантазіяй і стараннем рыхтаваліся педагогі да свайго працоўнага дня. Напрыклад, пад кіраўніцтвам Л. Б. Пачук і В. М. Момат рабяты падрыхтавалі восеньскія падзелкі і арганізавалі іх выставу, далучыліся да шэдэўраў жывапісу на тэму восені.

Шмат пазітыву выхаванцы лагера атрымалі ад экскурсіі ў горад Дзятлава. З цікавасцю слухалі аповед спецыяліста Беларусбанка аб сістэме працы ў банку, пабывалі ў музеі ўстановы.

Ветліва сустрэлі групу навучэнцаў у Дзятлаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС рэспублікі Беларусь. Лейтэнант міліцыі Дзяніс Шэўчык цікава і даступна расказаў аб тым, якія задачы выконваюць супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Рабяты мелі магчымасць прымерыць амуніцыю, якую носяць на сабе супрацоўнікі у час выканання службовых абавязкаў. Асабліва ўразіла хлопчыкаў і дзяўчынак знаёмства са службовым сабакам.

Другая частка экскурсіі была прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне. Асабліва доўга рабяты затрымаліся на мемарыяльным комплексе “Дзеці ліхалецця”. Яны разглядалі пліты з надпісамі і былі вельмі ўсхваляваныя жорсткасцю, бесчалавечнасцю ворагаў. Памяць памерлых ушанавалі хвілінай маўчання.

Шмат яшчэ цікавых і карысных спраў было праведзена ў лагеры. Хутка бяжыць час і неабходна развітвацца. Але мы гаворым: “Да новай сустрэчы, любы наш лагер, наша “Усмешка”.

Ксенія ЯКАЎЧЫК,
навучэнка 8 класа Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы