ППА Круцілавіцкай сярэдняй школы арганізавала вечарынку пад назвай «Разгані хмары шэрых будняў», на якой прысутнічалі работнікі школы.
У праграме сустрэчы — конкурсы, караоке, выступленне членаў прафсаюза з эстраднымі нумарамі і размовы за кубачкам гарбаты і кавы. Такія сустрэчы дапамагаюць лепш пазнаць адзін аднаго, адкрыць таленты, на добрай, пазітыўнай ноце правесці вольны час. А магчыма, і пачаць рэалізацыю новай карыснай праграмы ці праекта.