На тэрыторыі Гродзенскай вобласці па-ранейшаму ўчыняюцца злачынствы асобамі народнасці рома.
Найчасцей ад іх супрацьпраўных дзеянняў церпяць пажылыя і састарэлыя людзі.
Самая папулярная “схема” доступу ў дамы і кватэры – прапанова набыць тавары і рэчы, аказаць паслугі. Здараецца, што зламыснікі прадстаўляюцца спецыялістамі медыцынскіх, камунальных, сацыяльных, газавых, іншых службаў. У даверлівых гаспадароў яны крадуць грошы або выманьваюць іх, значна завышаючы цэны на прапанаваныя тавары ці паслугі.
Каб абараніць сябе і блізкіх, трэба выконваць асноўныя меры перасцярогі: не пускаць у дом незнаёмцаў; калі ж яны ўжо зайшлі ў кватэру, пастарацца запомніць іх прыкметы, нумар машыны, мабільнага тэлефона, іншую інфармацыю, якая дапаможа ў пошуках зламыснікаў. Міліцыя просіць жыхароў раёна быць уважлівымі і тэрмінова паведамляць па нумары 102 аб усіх супрацьпраўных дзеяннях, учыненых замежнымі грамадзянамі ці асобамі народнасці рома.
Уладзімір СВЯТОХА,
часова выконваючы абавязкі начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама