Мама, мамачка, мамуля

Грамадства Свежыя навіны

У Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў тыдзень, прысвечаны Дню маці.

У школе былі арганізаваны выставы: вырабаў “Захапленні нашых мам” (прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), малюнкаў «Мама, мамачка, мамуля», а таксама  фотаздымкаў «Разам з мамай».

Таксама вучні пачатковых класаў паказалі свае здольнасці і талент у стварэнні віншавальных паштовак на камп’ютары.

У школе былі арганізаваны творчыя майстэрні па вырабу сувеніраў.

Дзеці прынялі ўдзел у раённым флэш-мобе “Няма вышэй звання, чым маці!”, тым самым павіншавалі мам з наступаючым святам, а навучэнцы 5, 8 класаў правялі флэш-акцыю “Мама – гэта жыццё!”, павіншавалі жанчын аграгарадка Дварэц са святам.

Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар