Казкі прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека з дзяцінства.
Гэта цэлы чароўны свет. Беларускія казкі цудоўныя ва ўсіх адносінах і маюць свае асаблівасці. Беларусы вядомыя ў свеце сваёй мяккасцю, дабрынёй, смеласцю, працавітасцю, цярплівасцю, вынаходлівасцю, дасціпнасцю і выдатным пачуццём гумару. І нашы казкі гэтаму вучаць. Сярод галоўных герояў у беларускіх казках практычна няма лайдакоў, гультаёў, баязліўцаў. Мудрасць перамагае ў такіх казках, як “Не сілай, а розумам”, “Людзей слухай, а свой розум май”, “Андрэй за ўсіх мудрэй”. Увага дзіцяці звяртаецца на тое, як важна набыць жыццёвы вопыт, быць смелым, не баяцца працы. Разам з тым беларускія казкі павучаюць, падказваюць, перасцерагаюць, развіваюць увагу, памяць, мысленне. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.
Запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак наведаць Дзятлаўскую раённую бібліятэку, каб здзейсніць чароўнае падарожжа па свеце казак.
Алена ВЯЛІЧКА,
бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі