На старце – лёгкаатлеты

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

На базе сярэдняй школы № 3 прайшло раённае спартыўна-масавае мерапрыемства па лёгкай атлетыцы пад назвай “Шкаліяда”.

Мэта яго правядзення – папулярызацыя лёгкай атлетыкі як віду спорту, стварэнне ўмоў для фарміравання здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў, а таксама адбор таленавітых дзяцей для далейшага іх навучання на аддзяленні па лёгкай атлетыцы ў Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.

Арганізатары спартыўных спаборніцтваў – аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, раённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

Удзельнікамі раённага спартыўна-масавага мерапрыемства сталі 133 навучэнцы ва ўзросце да 12 гадоў з дванаццаці раённых установаў адукацыі.

Праграма спаборніцтваў уключала наступныя спартыўныя дысцыпліны: бег 60 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне тэніснага мяча  з месца, бег 800 м для хлопчыкаў і 500 метраў для дзяўчынак.

У агульнакамандным заліку ў І групе пераможцай стала зборная каманда СШ № 3 горада Дзятлава, у ІІ групе – каманда лёгкаатлетаў з Круцілавіцкай СШ, пераможцай у ІІІ групе прызнана каманда спартсменаў Раклевіцкай БШ.

Пераможцы ў камандным першынстве ўзнагароджаны дыпломамі I, II, III ступеняў аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ