У чым небяспека грыбку?

Грамадства Свежыя навіны

Лета – час басаножак. У гэты час усё патаемнае становіцца відавочным – у тым ліку і грыбок пазногцяў.

Сёння гэта вельмі актуальная праблема. Штогод захваральнасць на грыбковыя захворванні пазногцяў павялічваецца прыблізна на 5%. Калі ў дзяцей і падлеткаў грыбок сустракаецца ў 3%, то ў пажылых людзей – у 45%. Па статыстыцы, мужчыны пакутуюць часцей жанчын.

На першы погляд, захворванне даволі бяскрыўднае, але яно істотна пагершае якасць жыцця. Гэта звязана з фізічнай нязручнасцю, абмяжаваннем актыўнасці, перашкодай адпачынку, заняткам спортам і кантактаванню з іншымі людзьмі.

Ёсць фактары схільнасці да развіцця мікозаў. Гэта, напрыклад, зніжэнне ахоўных сіл арганізма, сасудзістая паталогія ніжніх канечнасцяў, цукровы дыябет, атлусценне, працяглы прыём антыбіётыкаў, траўмы ступняў, патлівасць ног і нашэнне вузкага абутку.

Захворванне пачынаецца непрыкметна з лёгкага лушчэння скуры ці з’яўлення шэра-жоўтых плям на пазногцевых пласцінках. Гэта можа цягнуцца гадамі і нават дзесяцігоддзямі. Пазногцевыя пласцінкі дэфармуюцца, крышацца, у некаторых выпадках – патаўшчаюцца, становяцца брудна-жоўтага колеру.

Пачаўшыся, інфекцыя не пройдзе, пакуль грыбок не будзе ліквідаваны. А таму не трэба займацца самалячэннем, лепш звярніцеся да ўрача.

 

Вераніка ЕМЯЛЬЯНЧЫК,
урач-дэрматолаг Дзятлаўскай ЦРБ