У Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прайшла прамая лінія па тэме “Здаровае харчаванне – выбар сучаснага спажыўца”.
На пытанні адказвала загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Людміла Лазоўская.
Пытанне: як пальмавы алей уплывае на арганізм чалавека?
Адказ: пальмавы алей – гэта багатая крыніца натуральных карацінаў, якія ўдзельнічаюць у жыццёва важных функцыях арганізма. Караціноіды спрыяюць росту клетак, фарміраванню шкілета і зубоў, сінтэзу бялкоў. Вітамін Е абараняе клеткі ад пашкоджанняў, вітамін А дабратворна ўплывае на зрок, кафермент Q10 аказвае супрацьзапаленчае і жаўцягоннае дзеянне. Павышае “добры” халестэрын і зніжае “дрэнны”, спрыяе нармалізацыі крывянога ціску.
Шкоду можа нанесці не сам прадукт, а празмерная яго колькасць. Абсалютна проціпаказаны пальмавы алей у перыяд абвастрэння гастрыту, язвы. А людзям, якія пакутуюць сардэчна-сасудзістымі праблемамі і лішняй вагой, трэба ўжываць не больш за 80 грамаў пальмавага алею ў дзень.
Пытанне: у чым шкода і карысць марожанага?
Адказ: у марожаным утрымліваецца вялікая колькасць вітамінаў, мінералаў, амінакіслот і ферментаў, неабходных для правільнага абмену рэчываў. Дзякуючы гэтаму халодны дэсерт павышае імунітэт, паляпшае зрок, нармалізуе крывяны ціск. Гэта ласунак ўтрымлівае лёгказасваяльны кальцый, які дапамагае захаваць здароўе зубоў і костак, паляпшае згусальнасць крыві, памяншае рызыку хвароб сэрца і перашкаджае з’яўленню камянёў у нырках. Марожанае дапамагае знізіць артэрыяльны ціск.
Шкоднае ўздзеянне марожанага на арганізм выяўляецца толькі пры празмерным ужыванні гэтага дэсерту. Ужыванне марожанага, якое змяшчае розныя эмульгатары, стабілізатары, фарбавальнікі і араматызатары, можа нанесці шкоду ныркам і печані і выклікаць алергію.
Пытанне: з якога ўзросту можна ўвесці грыбы ў меню дзецям?
Адказ: любыя грыбы катэгарычна забаронена даваць дзецям, якім менш за два гады. Некаторыя педыятры рэкамендуюць даваць грыбы ва ўзросце 7-10 гадоў. З 10 гадоў колькасць грыбных страў можна павялічваць, але паступова і ў невялікіх колькасцях. Для прыгатавання дзіцячых страў можна выкарыстоўваць толькі капялюшыкі. Пачынаць варта з шампіньёнаў, вешанак і толькі потым, па меры сталення дзіцяці, уводзіць лясныя віды. З 14 гадоў дзіця можна пазнаёміць з салёнымі і марынаванымі грыбамі.
Пытанне: якія прадукты нельга выкарыстоўваць у харчаванні дзяцей?
Адказ: гэта сыравэнджаныя мясныя вырабы і каўбасы, вострыя соусы, кетчупы, марынаваную агародніну з выкарыстаннем сталовага воцату, натуральную каву, танізавальныя, у тым ліку энергетычныя напоі, газіраваныя напоі, жавальныя гумкі, чыпсы, вострыя сухарыкі.
Пытанне: ці варта прытрымлівацца дыет?
Адказ: правільна падабраная дыета дае магчымасць знізіць вагу, палепшыць самаадчуванне і ачысціць арганізм ад таксінаў. Аднак пры выбары дыеты многія людзі не ўлічваюць метабалічныя, генетычныя асаблівасці, рэжым харчавання ў сям’і. Перад пачаткам дыеты неабходна праверыць стан усіх органаў і сістэм арганізма. У адваротным выпадку шкода дыеты можа быць непапраўнай.
Недастатковае спажыванне карысных элементаў можа справакаваць расстройства харчовых паводзінаў, зніжэнне эфектыўнай работы мозгу і анарэксію, а ў некаторых выпадках прывесці да смяротнага зыходу.
Святлана ГРЫШЫНА