У КСУП «Вензавец» 16 жніўня прайшоў дзень адчыненых дзвярэй з пытаннем «Транспартныя паслугi насельнiцтву».
Прыём вялi спецыялiсты прадпрыемства: галоўны бухгалтар Алена Ступчык, галоўны эканаміст Луцыя Жамойдзік, юрысконсульт Ірына Крывулька, а таксама кiраўнiк Ігар Гульнiк.
Прыходзілі людзі не толькі з аграгарадка Вензавец, але і з дальніх вёсак – Явар, Сачыўляны. Пытанні падымаліся розныя, не толькі па тэме дня, але і іншыя. Напрыклад, жыхарка аграгарадка Марыя Іосіфаўна Калач цікавілася пытаннем пакупкі дома. Таццяна Віктараўна Лукашэвіч, таксама жыхарка аграгарадка, прасіла дапамогі ў замене паліўнага катла. Людзей хвалявалі пытанні малацьбы збожжавых на прысядзібных участках, як адвезці бульбу з поля, выпісаць і прывезці салому і іншыя.
Усяго на прыём у гэты дзень прыйшло шэсць чалавек. Кожны атрымаў адказ на сваё пытанне.
Аргкамітэт