“Слава і гонар табе, родная Беларусь!”. Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў раёна

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Ужо з самай раніцы 3 ліпеня на вуліцах горада Дзятлава было шумна, весела, гаманліва – панавала па-сапраўднаму святочная атмасфера.

На вуліцы Міцкевіча была арганізавана работа сельскагаспадарчых падворкаў, якія прадставілі КСУП “Вензавец”, “Слава працы”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Дварэц-Агра”, “Белагурна”, “Русь-Агра”, “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра”. Яны запрашалі акунуцца ў атмасферу часоў Вялікай Айчыннай вайны, паказвалі тагачасны быт, спявалі ваенныя песні, частавалі салдацкай кашай.

Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў арганізавала міні-пленэр “Я малюю Баларусь”.

На вуліцы Савецкай ладзілася выстава-прэзентацыя дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна, а таксама выстава-дэманстрацыя эксклюзіўнай спецтэхнікі. Больш за дваццаць установаў прадставілі сваю прадукцыю, расказалі пра дасягненні і поспехі.

Так, напрыклад, выставу “культурнае жыццё ў кадры” арганізавалі работнікі культуры раёна. Бібліятэкары запрашалі на дзіцячую гульнёвую пляцоўку і фотазону. Аддзел адукацыі паказаў узнагароды сваіх выхаванцаў, расказаў аб іх праектах. “Дзятлаўскі сыраробны завод” запрашаў у вандроўку па “Сырнай краіне”, Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” частаваў усіх сваім адметным квасам. “Белпошта” прапанавала акцыю “Павіншуем родных і сяброў са святам”, Дзятлаўскі лясгас прапаноўваў паспрабаваць ляснога мядку, а Дварэцкі льнозавод паказаў сваю прадукцыю. Варта адзначыць, што на выставах усіх прадпрыемстваў і арганізацый было што паглядзець, паслухаць, паспрабаваць.

На гарадской плошчы працавалі гандлёвыя кропкі, гульнявыя пляцоўкі, выставы-продажы вырабаў народных умельцаў “Горад майстроў”.

 

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ



Теги: