Дзень аранжавага настрою

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Лета… Канікулы… Так хочацца прадоўжыць гэты цудоўны час, захаваць сонечны настрой далей.

Таму супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзілі для наведвальнікаў діцячага аздараўленчага летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава забаўляльную праграму “Дзень аранжавага настрою”. У час мерапрыемства дзеці разгадвалі “апельсінавыя” загадкі, упрыгожвалі “апельсінавае” дрэва, прымалі ўдзел у “апельсінавых іспытах”. Удзельнікі свята паказалі сябе не толькі спрытнымі і крэатыўнымі, але і актыўна праявілі сябе ў творчых конкурсах “Аранжавыя радкі” і “Малюем аранжавы настрой”. Усе мы разам “аранжава” адпачылі і зарадзіліся пазітывам!

Марына ЛАПУШКА,

бібліятэкар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі



Теги: