Вось яно якое наша лета

Культура і адпачынак Свежыя навіны

Аляксандра Дзянісенка, навучэнка 7 класа Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы:

– Лета – гэта асаблівая пара для кожнага з нас. І вось надыйшлі доўгачаканыя канікулы.

Я ўжо ўпэўнена, што чэрвень застанецца ў мяне ў памяці як самы вясёлы, прадуктыўны і пазнавальны месяц, бо я праводжу яго ў прышкольным дзённым аздараўленчым летніку “Летняя карусель”, які працуе на базе Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Праца ў лагеры ў самым разгары. Тут 30 вясёлых хлопчыкаў і дзяўчынак 7-13-гадовага ўзросту з карысцю для свайго здароўя праводзяць летнія канікулы. З першага дня знаходжання я ўсвядоміла, што зрабіла правільны выбар. З намі працуюць нашы любімыя настаўнікі, а побач заўсёды сапраўдныя школьныя сябры. Што можа быць лепей? Кожны наш дзень насычаны рознымі спартыўна-пазнавальнымі, развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі. Мы дружна ўдзельнічаем у калектыўных справах летніка, з задавальненнем дапамагаем выхавацелям у іх правядзенні. Дарослыя імкнуцца, каб нам было весела, і каб кожны дзень быў для нас незабыўны. Я ўпэўнена, што летнік пакіне ў памяці кожнага з нас яркія ўспаміны.

 



Теги: